Logo Polskiego Radia
Print

Варшава рыхтуецца да Фэстываля скрыжаваньне культур

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.09.2017 13:34
  • скрыжаваньне культур.mp3
На яго прыедуць творчыя калектывы з найбольш аддаленых, экзатычных куткоў сьвету.

Творчыя калектывы з найбольш аддаленых, экзатычных куткоў сьвету прыедуць у Варшаву на 13 Фэстываль скрыжаваньня культур, які распачнецца 23 верасьня. Сёлета арганізатары хочуць засяродзіць увагу публічнасьці на Індыі і Калюмбіі.
Арганізатары фэстывалю падкрэсьліваюць, што яго ідэя заключаецца ў жаданьні знаёміцца з іншымі. На сцэне таксама паявяцца артысты з Заходняй Сахары, Малі і Сьера-Леонэ.
Акрамя канцэртаў таксама заплянаваныя варштаты танца і дэбаты. «Наш фэстываль паказвае, што музыка яднае людзей, гэта ня толькі фраза», – гаворыць адзін з арганізатараў Мацей Шайкоўскі.
Падчас фэстывалю таксама пройдзе польскі дзень. 27 верасьня на сцэне выступяць: Варшаўскі сэнтымэнтальны аркестар, Адам Струг, Капэла з Вёскі Варшава і Мазоўшэ. Фэстываль завершыцца 30 верасьня.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт