Logo Polskiego Radia
Print

Сацапытаньне: у прэзыдэнта Польшчы - моцная пазыцыя

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.09.2017 15:20
Большасьць палякаў лічыць, што ў пытаньні арміі апошняе слова павінна быць за прэзыдэнтам.
PAP/Grzegorz Jakubowski

Сацапытаньне: у прэзыдэнта Польшчы - моцная пазыцыя
Большасьць палякаў лічыць, што ў пытаньні арміі апошняе слова павінна быць за прэзыдэнтам.
У палякаў няма сумневаў – галоўнакамандуючым узброеных сілаў у мірны час павінен быць кіраўнік дзяржавы. Такім чынам можна падсумаваць вынікі апытаньня, датычнага камандаваньня польскай арміяй, якія на сваіх старонках публікуе „Rzeczpospolita”.
На пытаньне, хто павінен выконваць функцыю галоўнакамандуючага арміяй у мірны час, ажно 75,6% рэспандэнтаў адказала, што прэзыдэнт. Толькі 14,8% назвала міністра нацыянальнай абароны, а 2,5% - прэм’ер-міністра.
Рэспандэнты, якіх апытаў цэнтар IBRiS, таксама лічаць, што менавіта прэзыдэнт краіны павінен прызначаць камандуючага ўзброеных сіл у ваенны час.
Пры нагодзе газэта „Rzeczpospolita” нагадвае пра канфлікт, які ўзьнік паміж прэзыдэнтам Анджэем Дудам і міністрам нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвічам. Спрэчка тычыцца рэформы камандаваньня й кіраваньня ўзброенымі сіламі Польшчы.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт