Logo Polskiego Radia
Print

Пад Варшавай злачынца ўзяў закладніка і спрабаваў выкрасьці лякаматыў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.09.2017 13:26
35-гадоваму мужчыне пагражае 8 гадоў пазбаўленьня волі.
Цягнік. Ілюстрацыйны здымак.Цягнік. Ілюстрацыйны здымак.Фота: pixabay.com/CC0 Public Domain

Пад Варшавай злачынца ўзяў закладніка і спрабаваў выкрасьці лякаматыў
Пракуратура распачала сьледзтва ў справе 35-гадовага мужчыны, які раніцай у падваршаўскім Легіянове запужаў машыніста і скраў лякаматыў. Мужчыне пагражае 8 гадоў пазбаўленьня волі.
Здарэньне адбылося ў чацьвер раніцай у 4.20 на станцыі Легіянова Прыпынак. З боку Новага Двору Мазавецкага ў напрамку Варшавы ехаў лякаматыў без вагонаў. Калі машыніст затрымаўся перад знакам стоп, то пачуў шум на дасе. Раптам злачынца разьбіў акно і ўлез у сярэдзіну кабіны. Ён пагразіў машыністу сьмецьцю і загадаў ехаць далей.
Машыніст кіраваў лякаматывам прыкладна 1,5 км, пасьля чаго адмовіўся ехаць далей, патлумачыўшы гэта рызыкай сыходу лякаматыва з рэек. У гэты момант злачынца выскачыў на рэйкі, амаль ня трапіўшы пад іншы цягнік. Паліцыя затрымала злачынцу. Машыніст атрымаў лёгкія раны далоняў.
Выкрадальнік лякаматыву ня быў пад уплывам алькаголю.

Пракуратура распачала сьледзтва ў справе 35-гадовага мужчыны, які раніцай у падваршаўскім Легіянове запужаў машыніста і скраў лякаматыў. Мужчыне пагражае 8 гадоў пазбаўленьня волі.

Здарэньне адбылося ў чацьвер раніцай у 4.20 на станцыі Легіянова Прыпынак. З боку Новага Двору Мазавецкага ў напрамку Варшавы ехаў лякаматыў без вагонаў. Калі машыніст затрымаўся перад знакам стоп, то пачуў шум на дасе. Раптам злачынца разьбіў акно і ўлез у сярэдзіну кабіны. Ён пагразіў машыністу сьмерцю і загадаў ехаць далей.

Машыніст кіраваў лякаматывам прыкладна 1,5 км, пасьля чаго адмовіўся ехаць далей, патлумачыўшы гэта рызыкай сыходу лякаматыва з рэек. У гэты момант злачынца выскачыў на рэйкі, амаль трапіўшы пад іншы цягнік. Паліцыя затрымала злачынцу. Машыніст атрымаў лёгкія раны далоняў.

Выкрадальнік лякаматыву ня быў пад уплывам алькаголю.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт