Logo Polskiego Radia
Print

Палякі ўсё часьцей харчуюцца па-за домам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.09.2017 09:17
Разам з узбагачэньнем палякі мяняюць свой спосаб харчаваньня й стыль адпачынку.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Палякі ўсё часьцей харчуюцца па-за домам
Разам з узбагачэньнем палякі мяняюць свой спосаб харчаваньня й стыль адпачынку.
Палякі ўсё часьцей харчуюцца па-за домам. У 2017 годзе на харчаваньне ў рэстаранах і барах яны выдаткавалі 36 мільярдаў злотых, то бок на 9% больш, чым год таму. Паводле газэты „Rzeczpospolita”, гэта зьвязана з узбагачэньнем польскага грамадзтва.
Паводле дадзеных кампаніі А.Т. Kearney, у Польшчы можна чакаць 5-працэнтнага росту колькасьці прадпрыемстваў грамадзкага харчаваньня. У цяперашні час палякі найбольш на ежу выдаткоўваюць у сетках хуткага харчаваньня, рэстаранах і барах. Гэта складае каля 50% у агульным аб'ёме расходаў на грамадзкае харчаваньне.
Як адзначаюць экспэрты, разам з узбагачэньнем палякаў мяняецца спосаб іх харчаваньня й стыль адпачынку. Таму рынак грамадзкага харчаваньня ў Польшчы будзе разьвівацца, чытаем у газэце „Rzeczpospolita”.
аз

Палякі ўсё часьцей харчуюцца па-за домам. У 2017 годзе на харчаваньне ў рэстаранах і барах яны выдаткавалі 36 мільярдаў злотых, то бок на 9% больш, чым год таму. Паводле газэты „Rzeczpospolita”, гэта зьвязана з узбагачэньнем польскага грамадзтва.

Паводле дадзеных кампаніі А.Т. Kearney, у Польшчы можна чакаць 5-працэнтнага росту колькасьці прадпрыемстваў грамадзкага харчаваньня. У цяперашні час палякі найбольш на ежу выдаткоўваюць у сетках хуткага харчаваньня, рэстаранах і барах.Гэта складае каля 50% у агульным аб'ёме расходаў на грамадзкае харчаваньне.

Як адзначаюць экспэрты, разам з узбагачэньнем палякаў мяняецца спосаб іх харчаваньня й стыль адпачынку. Таму рынак грамадзкага харчаваньня ў Польшчы будзе разьвівацца, чытаем у газэце „Rzeczpospolita”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт