Logo Polskiego Radia
Print

Вашчыкоўскі: Сэрца дэмакратыі б'ецца ў Варшаве

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.09.2017 15:17
Кіраўнік польскай дыпляматыі ўдзельнічае ў IX Канфэрэнцыі Супольнасьці дэмакратыі ў Вашынгтоне.
Міністар замежных спраў Польшчы Вітальд ВашчыкоўскіМіністар замежных спраў Польшчы Вітальд ВашчыкоўскіФота: Polskie Radio

Вашчыкоўскі: Сэрца дэмакратыі б'ецца ў Варшаве
Кіраўнік польскай дыпляматыі ўдзельнічае ў IX Канфэрэнцыі Супольнасьці дэмакратыі ў Вашынгтоне.
„У часе глябальнай пагрозы з боку гвалтоўнага экстрэмізму з новай сілай вярнуліся дыскусіі пра крызыс дэмакратыі ў сьвеце. Сярод прычын, якія прыводзяць да падрыву досьведу дэмакратыі, называюцца новыя пагрозы. Гэта, напрыклад, хлусьлівыя паведамленьні (fake news), рост сацыяльнай няроўнасьці, хваля тэрарызму ў Эўропе й міграцыйны крызыс”, - кажа міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі (Witold Waszczykowski) у артыкуле, які на сваіх старонках публікуе „Gazeta Polska Codziennie”.
Артыкул аўтарства кіраўніка польскай дыпляматыі быў апублікаваны з нагоды яго ўдзелу ў IX Канфэрэнцыі Супольнасьці дэмакратыі, якая ў пятніцу праходзіць у Вашынгтоне.
У ім Вітальд Вашчыкоўскі падкрэсьлівае, што „Польшча зьяўляецца адным зь лідараў Супольнасьці дэмакратый”. „Мы ня толькі былі адным зь ейных галоўных стваральнікаў, але ў Польшчы месьціцца таксама пастаянны сакратарыят арганізацыі”, - нагадае міністар.
Супольнасьць дэмакратыі – гэта міжурадавая кааліцыя краін, галоўнай мэтай якой зьяўляецца прасоўваньне дэмакратычных прынцыпаў і стандартаў у сьвеце, нагадае „Gazeta Polska Codziennie”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт