Logo Polskiego Radia
Print

З 1 студзеня польскія крамы ў нядзелю могуць не працаваць

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.09.2017 14:14
Урад таксама плянуе выключэньні: крамы былі б адчыненыя на заправачных станцыях, у аэрапортах і на вакзалах.
pixabay.com/Public Domain CC0

Забарону гандлю ў нядзелю плянавалася ўвесьці на пачатку вясны. Цяпер урад паведамляе, што хацеў бы ўвесьці зьмены 1 студзеня, паведамляе Gazeta Wyborcza.

Падрыхтоўка новага праекту зацягнулася, паколькі ўрад прыйшоў да высновы, што праект прафсаюзаў неабходна напісаць з пачатку. Прафсаюз «Салідарнасьць» хацеў зачыніць усе крамы ва ўсе нядзелі. Кіруючая партыя «Права й справядлівасьць» хоча ўводзіць зьмены менш радыкальна й павольна. З пачатку забарона ахапіла б дзьве нядзелі ў месяц, а з 2019 году – тры нядзелі. Урад таксама плянуе выключэньні: крамы былі б адчыненыя на заправачных станцыях, у аэрапортах і на вакзалах.

Калі б у забароне гандлю ў нядзелю ключавой была эканоміка, то ніхто б не адважыўся на такі крок. Спажывецкі ўзровень палякаў зьяўляецца адзіным рухавіком эканамічнага росту. Паводле кансалтынгавай кампаніі PwC, у выніку новаўвядзеньня 36 тыс. чалавек страцяць працу, а даходы крамаў упадуць на 2,8 млрд даляраў.

Кампраміс у выглядзе двух працоўных нядзель будзе выклікаць непаразуменьні, паколькі кліенты будуць блытацца, у якую нядзелю можна ісьці за пакупкамі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт