Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня ў Польшчы - прэм’ера дакумэнтальнага фільму «Расстраляць палякаў»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 20.09.2017 13:14
Гэта першая дакумэнтальная стужка пра «польскую апэрацыяю» НКУС у 1937-1938 гадах.
Foto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёньня ў Польшчы праходзіць прэм’ера дакумэнтальнага фільму пра акцыю НКУС «Расстраляць палякаў». Гэта першая дакумэнтальная стужка, якая расказвае пра гістарычныя падзеі, якія называюць «польскай апэрацыяй» ці «антыпольскай апэрацыяй НКУС 1937-1938 гадоў». У 30-х гадах ХХ стагодзьдзя, напярэдадні пачатку Другой сусьветнай вайны, у савецкай Расеі забіта 200 тысяч палякаў. Дзесяцігодзьдзямі гэты факт утойвалі.
Аўтарамі фільму зьяўляюцца Томаш Сомэр і Міраслаў Маеран. Аўтары атрымалі доступ да архіваў, якія сьведчаць аб тым, што 20% ахвяр вялікага тэрору – гэта палякі.
Аўтару дакумэнтальнага фільму атрымалі доступ, між іншым, да Архіву Службы бясьпекі Ўкраіны – СБУ Кіеў, у якім знаходзяцца сакрэтныя загады НКУС. Арыгінальныя дакумэнты будуць паказаныя ў фільме ўпершыню. У фільме называюць канкрэтных асоб, абвінавачаньні і прыгаворы. Фільм расказвае, кім былі непасрэдныя забойцы, а кім асобы, якія выдавалі загады.
Фільм здымаўся, між іншым, у месцах масавых магіл – у Быкоўні ва Ўкраіне, на Донскіх могілках у Маскве, на палігоне ў Бутаве.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт