Logo Polskiego Radia
Print

Прафіцыт дзяржбюджэту Польшчы склаў 5 мільярдаў злотых

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.09.2017 16:17
Паводле дадзеных Міністэрства фінансаў, у Польшчы растуць падатковыя паступленьні.
PAP/Jacek Turczyk

Прафіцыт дзяржбюджэту Польшчы склаў 5 мільярдаў злотых
Паводле дадзеных Міністэрства фінансаў, у Польшчы растуць падатковыя паступленьні.
Амаль 1 мільярд 171 мільён эўра (5 мільярдаў злотых) склаў прафіцыт дзяржаўнага бюджэту пасьля жніўня бягучага году, паведаміла Міністэрства фінансаў. Паводле дадзеных ведамства, у Польшчы растуць таксама падатковыя паступленьні.
Як паведаміў віцэ-прэм’ер і міністар фінансаў Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki) даходы бюджэту ў пэрыяд са студзеня па жнівень былі вышэйшыя, чым у аналягічным пэрыядзе мінулага году на амаль 4 мільярды 801 мільён эўра (20 млрд 500 млн злотых).
Паступленьні ад ПДВ былі вышэйшыя ў гадавым выражэньні на 23,5%, або на амаль 4 мільярды 684 мільёны эўра (больш за 20 мільярдаў злотых). Даходы ад акцызаў і падатку на азартныя гульні павялічыліся ў гадавым вымярэньні на 4,1%, або на больш за 421,5 мільёна эўра (1,8 млрд злотых).
Паступленьні ад падатку на даходы фізычных асоб былі вышэйшыя ў гадавым вымярэньні на 8,3% (2,5 млрд), а падатку на даходы ад бізнэсу павялічыліся на 13,3%, або на больш за 585 мільярдаў 480 мільёнаў эўра (2,4 млрд).
У сваю чаргу бюджэтныя расходы на канец жніўня склалі больш за 53 мільярды 864 мільёны эўра (230 мільярдаў злотых), то бок выканалі 59,8% пляна на гэты год.
У той жа час даходы склалі больш за 55 мільярдаў эўра (235 мільярдаў злотых). Гэта больш за 72% ад пляна на 2017 год.
аз

Амаль 1 мільярд 171 мільён эўра (5 мільярдаў злотых) склаў прафіцыт дзяржаўнага бюджэту пасьля жніўня бягучага году, паведаміла Міністэрства фінансаў Польшчы. Паводле дадзеных ведамства, у Польшчы растуць таксама падатковыя паступленьні.

Як паведаміў віцэ-прэм’ер і міністар фінансаў Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki) даходы бюджэту ў пэрыяд са студзеня па жнівень былі вышэйшыя, чым у аналягічным пэрыядзе мінулага году на амаль 4 мільярды 801 мільён эўра (20 млрд 500 млн злотых).
Паступленьні ад ПДВ былі вышэйшыя ў гадавым выражэньні на 23,5%, або на амаль 4 мільярды 684 мільёны эўра (больш за 20 мільярдаў злотых). Даходы ад акцызаў і падатку на азартныя гульні павялічыліся ў гадавым вымярэньні на 4,1%, або на больш за 421,5 мільёна эўра (1,8 млрд злотых).
Паступленьні ад падатку на даходы фізычных асоб былі вышэйшыя ў гадавым вымярэньні на 8,3% (2,5 млрд), а падатку на даходы ад бізнэсу павялічыліся на 13,3%, або на больш за 585 мільярдаў 480 мільёнаў эўра (2,4 млрд).
У сваю чаргу бюджэтныя расходы на канец жніўня склалі больш за 53 мільярды 864 мільёны эўра (230 мільярдаў злотых), то бок выканалі 59,8% пляна на гэты год.
У той жа час даходы склалі больш за 55 мільярдаў эўра (235 мільярдаў злотых). Гэта больш за 72% ад пляна на 2017 год.
аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт