Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда сустрэўся з палякамі Амэрыкі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.09.2017 11:16
«Вы дапамаглі Польшчы далучыцца да NATO, таксама дзякуючы вам жаўнеры ЗША цяпер знаходзяцца ў нашай краіне".
PAP/Radek Pietruszka

Анджэй Дуда сустрэўся з палякамі Амэрыкі
«Вы дапамаглі Польшчы далучыцца да NATO, таксама дзякуючы вам жаўнеры ЗША цяпер знаходзяцца ў нашай краіне, а прэзыдэнт Дональд Трамп ставіцца да Польшчы пазытыўна», – казаў польскі прэзыдэнт на сустрэчы з палякамі ў штаце Нью-Джэрзі.
«Кожны раз, калі я размаўляю з прэзыдэнтам Трампам, ён падкрэсьлівае сваю сымпатыю і павагу да польскага народу», – гаварыў Анджэй Дуда.
Анджэй Дуда падзякаваў палякам, што яны клапоцяцца пра польскія інтарэсы ў ЗША.
«Вы дасканала ведаеце аб тым, што калі дэмакратычна выбраныя прадстаўнікі ўлады адчуваюць, што нейкая група іх падтрымлівае, то яны бяруць пад увагу іх інтарэсы ў сваёй дзейнасьці. Гэта правіла палітыкі. Дзякую вам за тое, што падчас гэтай выбарчай кампаніі вы паказалі, што зьяўляецеся адным цэлым і групай, меркаваньне якой бяруць пад увагу», – гаварыў прэзыдэнт Польшчы.
На завяршэньне Анджэй Дуда заахвоціў палякаў Амэрыкі далучыцца да сьвяткаваньня 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы ў 2018 годзе.

«Вы дапамаглі Польшчы далучыцца да NATO, таксама дзякуючы вам жаўнеры ЗША цяпер знаходзяцца ў нашай краіне, а прэзыдэнт Дональд Трамп ставіцца да Польшчы пазытыўна», – казаў польскі прэзыдэнт на сустрэчы з палякамі ў штаце Нью-Джэрзі.

«Кожны раз, калі я размаўляю з прэзыдэнтам Трампам, ён падкрэсьлівае сваю сымпатыю і павагу да польскага народу», – гаварыў Анджэй Дуда.

Анджэй Дуда падзякаваў палякам, што яны клапоцяцца пра польскія інтарэсы ў ЗША. «Вы дасканала ведаеце аб тым, што калі дэмакратычна выбраныя прадстаўнікі ўлады адчуваюць, што нейкая група іх падтрымлівае, то яны бяруць пад увагу іх інтарэсы ў сваёй дзейнасьці. Гэта правіла палітыкі. Дзякую вам за тое, што падчас гэтай выбарчай кампаніі вы паказалі, што зьяўляецеся адным цэлым і групай, меркаваньне якой бяруць пад увагу», – гаварыў прэзыдэнт Польшчы.

На завяршэньне Анджэй Дуда заахвоціў палякаў Амэрыкі далучыцца да сьвяткаваньня 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы ў 2018 годзе.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт