Logo Polskiego Radia
Print

75 гадоў таму Варшаўскае гета было цалкам ліквідавана

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.09.2017 14:41
Габрэі ў гета да апошняга ня верылі, што ўсю габрэйскую супольнасьць хочуць забіць.
Будова муру гета на вуліцы Сьвентакшыскай (1940)Будова муру гета на вуліцы Сьвентакшыскай (1940)Domena publiczna/commons.wikimedia.org

75 гадоў таму Варшаўскае гета была цалкам ліквідавана
21 верасьня 1942 года нацысцкая Нямеччына завяршыла акцыю ліквідацыі Варшаўскага гета. Падчас яе правядзеньня больш за 250 тысяч габрэяў вывезьлі ў лягер сьмерці ў Трэблінцы, 11 тысяч накіравалі ў працоўныя лягеры, каля 6 тысяч габрэяў былі расстраляныя на месцы. Каля 60 тысяч чалавек засталося ў гета, прычым палова з іх – нелегальна.
Варшаўскае гета было найбуйнейшым сярод створаных немцамі. Паводле перапісу з 1939 года ў Варшаве знаходзілася каля 360 тысяч габрэяў. Да 1941 году іх колькасьць павялічылася яшчэ на 100 тыс. чалавек.
Акцыя ліквідацыі Варшаўскага гета распачалася 22 ліпеня 1942 года. Яе асноўнай мэтай было поўнае фізычнае зьнішчэньне габрэяў. Апэрацыяй кіравалі дзьве групы – штаб спэцпадразьдзяленьня СС пад камандаваньнем Германам Гюфле і група варшаўскіх эсэсаўцаў і гестапаўцаў на чале з Карлам Брандта і Герхардам Мэндзі.
Габрэі ў гета да апошняга ня верылі, што ўсю габрэйскую супольнасьць хочуць забіць. Людзі разьлічвалі на дэпартацыю і прымусовыя работы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт