Logo Polskiego Radia
Print

Суд прыгаварыў адказных за будаўнічую катастрофу ў 2006 годзе

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.09.2017 16:00
У 2006 годзе абваліўся будынак выставачнай залі Міжнароднага кірмашу ў Катавіцэ, загінулі 56 чалавек.
PAP/Andrzej Grygiel

.....
Ад 2 да 9 гадоў турмы – такі прысуд пачулі пяць чалавек, прызнаныя вінаватымі ў будаўнічай катастрофе, у якой 11 гадоў таму загінулі 56 чалавек, 140 атрымалі раненьні.
У 2006 годзе абваліўся будынак выставачнай залі Міжнароднага кірмашу ў Катавіцэ. Апэляцыйны суд зьменшыў меру пакараньня. Раней Акруговы суд прыгаварыў 5 чалавек да пазбаўленьня волі тэрмінам ад 3 да 10 гадоў.
Судзьдзя вырашыў, што гэта справядлівае пакараньне, якое бярэ пад увагу індывідуальную віну. Найбольш суровую кару атрымаў архітэктар Яцэк Я., які працаваў без адпаведных дакумэнтаў. Паводле суду, нягледзячы на пагрозы і памылкі ў праекце, а таксама тэхнічныя памылкі ён не прадпрыняў адпаведных крокаў. Судзьдзя дадаў, што прычынай катастрофы стала сума памылак, зачастую не зьвязаных паміж сабой.
Волі пазбаўленыя таксама іншы архітэктар, які працаваў без дазволаў, інспэктар будовы, тэхнічны дырэктар будынку і чальцы кіраўніцтва фірмы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт