Logo Polskiego Radia
Print

У 90 адсоткаў палякаў назіраецца дэфіцыт вітаміна D

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.09.2017 13:44
З-за клімату рэгіёну спэцыялісты рэкамэндуюць прымаць вітамін D зь верасьня па травень.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

У 90 адсоткаў палякаў назіраецца дэфіцыт вітаміна D, у тым ліку ў 60 адсоткаў сурʼёзны дэфіцыт – папярэджваюць лекары. Недахопы вітаміна D прычыняюцца ня толькі да захворваньняў касьцей – рахіту ў дзяцей і остэапарозу ў пажылых людзей, але і ўплываюць на разьвіцьцё многіх хранічных захворваньняў.

Эндакрыноляг доктар Вальдэмар Місяроўскі падкрэсьліў, што вітамін D стымулюе імунную сыстэму, адыгрывае важную ролю ў барацьбе з інфэкцыямі як бактэрыйнымі, так і віруснымі. Такім чынам, вітамін дапамагае ў прадухіленьні інфэкцый.

Акрамя гэтага, дэфіцыт вітаміна D павялічвае ў некалькі разоў рызыку большасьці цывілізацыйных хвароб такіх як: цукровы дыябэт, сардэчна-сасудзістыя захворваньні, аутаіммунныя захворваньні, рак, псыхічныя захворваньні – дэпрэсія і шызафрэнія.

Вітамін D выпрацоўваецца ў скуры пад узьдзеяньнем сонечнага сьвятла. Засвойваньне зь ежы абмежаванае, таму што асноўнай крыніцай вітаміна D зьяўляецца тлустая марская рыба: ласось, скумбрыя і селядзец.

З-за клімату, у якім мы жывем, спэцыялісты рэкамэндуюць вітамін D прымаць абавязкова зь верасьня па травень. Рэкамэндаваная доза для прафіляктыкі складае ад 1000 да 2000 адзінак у дзень або 7000 адзінак адзін раз на тыдзень.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт