Logo Polskiego Radia
Print

75 гадоў таму адбылася ліквідацыя гета ў Шыдлоўцу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.09.2017 13:29
У мястэчку падчас Другой сусьветнай вайны габрэі складалі 65% жыхароў.
Дэпартацыя ў 1942 годзе.Дэпартацыя ў 1942 годзе.Pewna historia.com, Domena publiczna,/commons.wikimedia.org

75 гадоў таму адбылася ліквідацыя гета ў Шыдлоўцы, горадзе ў Мазавецкім ваяводзтве, у якім падчас Другой сусьветнай вайны габрэі складалі 65% жыхароў. Па прычыне вялікай колькасьці габрэяў у горадзе ў 1941 годзе было створанае гета. Пачаткова яно займала тэрыторыю ўсяго мястэчка. Аднак у 1942 годзе тэрыторыя гета была абмежаваная двума раёнамі – Прагі і Скалкі.
З часам у гета ў Шыдлове перасялялі габрэяў з іншых мясцовасьцяў, што значна пагоршыла стан іх жыцьця. Зьбіраючы габрэяў у адно месца, немцы хацелі спрасьціць апэрацыю ліквідацыі. У выніку агульная колькасьць жыхароў у гета склала больш за 16 тысяч і значна перавысіла даваенную колькасьць жыхароў Шыдлоўца.
23 верасьня 1942 году спэцыяльная група эсэсаўцаў распачала ліквідацыю гета. Жыхароў цягнікамі вывезьлі ў канцлягер у Трэблінцы, дзе яны былі забітыя.

75 гадоў таму адбылася ліквідацыя гета ў Шыдлоўцу, горадзе ў Мазавецкім ваяводзтве, у якім падчас Другой сусьветнай вайны габрэі складалі 65% жыхароў. Па прычыне вялікай колькасьці габрэяў у горадзе ў 1941 годзе было створанае гета. Пачаткова яно займала тэрыторыю ўсяго мястэчка. Аднак у 1942 годзе тэрыторыя гета была абмежаваная двума раёнамі – Прагі і Скалкі.

З часам у гета ў Шыдлоўцу перасялялі габрэяў з іншых мясцовасьцяў, што значна пагоршыла стан іх жыцьця. Зьбіраючы габрэяў у адно месца, немцы хацелі спрасьціць апэрацыю ліквідацыі. У выніку агульная колькасьць жыхароў у гета склала больш за 16 тысяч і значна перавысіла даваенную колькасьць жыхароў Шыдлоўца.

23 верасьня 1942 году спэцыяльная група эсэсаўцаў распачала ліквідацыю гета. Жыхароў цягнікамі вывезьлі ў канцлягер у Трэблінцы, дзе яны былі забітыя.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт