Logo Polskiego Radia
Print

Ва Ўроцлаве нарадзіліся трайняты

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 24.09.2017 15:15
Ясь важыць 900 грам, Томэк 950, Адам – 1020 грам.
pixabay.com

Яны нарадзіліся занадта рана бо на 28 тыдні цяжарнасьці. За іх жыцьцё і здароўе змагаюцца лекары нэонатолягі. Усё паказвае на тое, што самыя цяжкія хвіліны ўжо за імі.

Маці трайнят пайшла ў шпіталь на 27-ым тыдні цяжарнасьці. Лекары рабілі ўсё магчымае, каб затрымаць роды. Ім удалося адтэрмінаваць роды на 10 дзён. Лекары лічаць, што хлопчыкі разьвіваюцца належным чынам, але не вядома як доўга яны будуць знаходзіцца ў інкубатарах.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт