Logo Polskiego Radia
Print

Польскія памежнікі ў Македоніі затрымалі больш за 120 імігрантаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.09.2017 16:02
"Польская Памежная служба зьяўляецца ўзорам для іншых такога роду службаў у Эўропе".
PAP/Maciej Kulczyński

Польскія памежнікі ў Македоніі затрымалі больш за 120 імігрантаў
Больш за 120 імігрантаў, якія нелегальна перасеклі мяжу, затрымалі польскія функцыянэры Памежнай службы падчас місіі ў Македоніі – паінфармаваў міністар унутраных спраў Польшчы Марыюш Блашчак, які сёньня сустрэўся з функцыянэрамі.
Міністар падкрэсьліў, што місія польскіх памежнікаў у Македоніі – «гэта праява польскай салідарнасьці». «Польская Памежная служба зьяўляецца ўзорам для іншых такога роду службаў у Эўропе. Ваша дзейнасьць – гэта доказ таго, што Польшча ўмее паклапаціцца пра шчыльнасьць сваіх межаў», – гаварыў міністар унутраных спраў падчас сустрэчы з памежнікамі.
Марыюш Блашчак таксама адзначыў, што задача Польшчы – пераканаць партнэраў у Эўразьвязе адмовіцца ад мэханізмаў разьмеркаваньня мігрантаў. «Гэтыя мэханізмы зьяўляюцца магнітам для чарговых хваляў уцекачоў», – дадаў польскі міністар.
....

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт