Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Польшчы падрыхтаваў законы аб дзейнасьці судоў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.09.2017 13:40
Каб прыняць некаторыя прапановы, неабходна памяняць Канстытуцыю.
PAP/Radek Pietruszka

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падрыхтаваў два законапраекты аб дзейнасьці Вярхоўнага суду і Дзяржаўнай судовай рады. Каб зьмены ў судовай радзе былі магчымымі, прэзыдэнт падрыхтаваў таксама прапановы зьмен Канстытуцыі. Сёньня пасьля поўдня Анджэй Дуда запрасіў прадстаўнікоў усіх палітычных партый на кансультацыі.
Спрэчка аб дзейнасьці судоў у Польшчы працягваецца некалькі месяцаў. Прэзыдэнт наклаў вета на два законапраекты, прапанаваныя кіроўнай партыяй «Права і справядлівасьць». Нагадаем, што супраць прыняцьця гэтых законаў на вуліцах польскі гарадоў пратэставала дзесяткі тысяч чалавек.
Прэзыдэнт паінфармаваў, што закон аб Вярхоўным судзе дае магчымасьць падачы надзвычайнай скаргі на кожнае законнае рашэньне суду. У Вярхоўным судзе будзе Палата надзвычайнага кантролю і грамадзкіх спраў. Будзе таксама Дысцыплінарная палата. Згодна з прэзыдэнцкім законапраектам, судзьдзі гэтага суду змогуць выходзіць на пэнсію ва ўзросьце 65 гадоў.
У выпадку Дзяржаўнай судовай рады судзьдзю будуць выбіраць 3/5 галасоў парлямэнтараў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт