Logo Polskiego Radia
Print

Польшча заняла 39-е месца у рэйтынгу канкурэнтаздольнасьці

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.09.2017 16:17
Найбольш канкурэнтаздольная эканомікі ў сьвеце - у Швэйцарыі, ЗША й Сынгапуры.
Foto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча заняла 39-е месца у рэйтынгу канкурэнтаздольнасьці
Найбольш канкурэнтаздольная эканомікі ў сьвеце - у Швэйцарыі, ЗША й Сынгапуры.
Польская эканоміка апынулася на 39-м месцы ў дакладзе Сусьветнага эканамічнага форуму па канкурэнтаздольнасьці.
„Глябальная справаздача аб канкурэнтаздольнасьці” была падрыхтаваная ў супрацоўніцтве з Нацыянальным банкам Польшчы. Распрацоўка рэйтынгу была заснаваная на анкетах, якія запаўнялі прадпрымальнікі.
У гэтым годзе ўпершыню пад увагу браліся таксама ўласьнікі найменшых кампаній у Польшчы.
Пётр Багушэўскі (Piotr Boguszewski) з Нацыянальнага банку Польшчы падкрэсьлівае, што агульныя ўмовы вядзеньня бізнэсу ў Польшчы даволі добра. Перш за ўсё гэта вынік буйнога рынку, які спрыяе канкурэнтаздольнасьці й стабільнай эканамічнай сытуацыі.
Паводле „Глябальнай справаздачы аб канкурэнтаздольнасьці” найбольш канкурэнтаздольнымі эканомікамі ў сьвеце зьяўляюцца Швэйцарыя, ЗША й Сынгапур.
Год таму Польшча заняла 36-е месца. Аднак экспэрты Нацбанку падкрэсьліць, што з гэтага часу правілы па падрыхтоўцы рэйтынгу памяняліся, таму сёлетняе месца Польшчы не да канца можна параўнаць зь леташнім.
аз

Польская эканоміка апынулася на 39-м месцы ў дакладзе Сусьветнага эканамічнага форуму па канкурэнтаздольнасьці. „Глябальная справаздача аб канкурэнтаздольнасьці” была падрыхтаваная ў супрацоўніцтве з Нацыянальным банкам Польшчы.

Распрацоўка рэйтынгу была заснаваная на анкетах, якія запаўнялі прадпрымальнікі. У гэтым годзе ўпершыню пад увагу браліся таксама ўласьнікі найменшых кампаній у Польшчы.

Пётр Багушэўскі (Piotr Boguszewski) з Нацыянальнага банку Польшчы падкрэсьлівае, што агульныя ўмовы вядзеньня бізнэсу ў Польшчы даволі добра. Перш за ўсё гэта вынік буйнога рынку, які спрыяе канкурэнтаздольнасьці й стабільнай эканамічнай сытуацыі.

Паводле „Глябальнай справаздачы аб канкурэнтаздольнасьці” найбольш канкурэнтаздольнымі эканомікамі ў сьвеце зьяўляюцца Швэйцарыя, ЗША й Сынгапур.

Год таму Польшча заняла 36-е месца. Аднак экспэрты Нацбанку падкрэсьлілі, што з гэтага часу правілы па падрыхтоўцы рэйтынгу памяняліся, таму сёлетняе месца Польшчы не да канца можна параўнаць зь леташнім.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт