Logo Polskiego Radia
Print

Польшча павялічыць сродкі на падтрымку дыяспары

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.09.2017 16:32
Сродкамі, вылучанымі на падтрымку палякаў за мяжой, распараджаецца менавіта польскі Сэнат.
500 польскіх злотых500 польскіх злотыхNarodowy Bank Polski

У праекце бюджэту на 2018 год прадугледжана павелічэньне сродкаў на падтрымку польскай дыяспары з 75 млн да 100 млн злотых (каля 23 млн эўра). Пра гэта паведаміў сьпікер Сэнату Польшчы Станіслаў Карчэўскі.

«Гэта вялікі посьпех Сэнату - 100 млн злотых да 100-годзьдзя вяртаньня Польшчай незалежнасьці», - адзначыў Станіслаў Карчэўскі.

Нагадаем, 11 лістапада 2018 годзе палякі адсьвяткуюць 100-ю гадавіну вяртаньня незалежнасьці.

Сродкамі, вылучанымі на падтрымку палякаў за мяжой, распараджаецца менавіта польскі Сэнат.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт