Logo Polskiego Radia
Print

Польскі рынак працы мае праблемы з моладзю

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 30.09.2017 11:20
Маладыя палякі ня хочуць ані вучыцца, ані ісьці на працу.
Foto: Pixabay/CC0

Польскі рынак працы сутыкнуўся з новай праблемай – прафэсійнай пасіўнасьцю моладзі. Кожны шосты маладзён у Польшчы ва ўзросьце 20-24 гадоў не вучыцца ды не працуе.

Гэтая мае вялізарныя наступствы для эканомікі ды фірм, зазначыў Марцін Ганцлеж з кансалтынгавай фірмы Work Service.

Гэта дрэнная навіна для ўсяго рынку, таму што ўжо цяпер у Польшчы ёсьць вялізарны дэфіцыт працоўнай сілы, які няма чым запоўніць, дадаў экспэрт.

Больш за палова кампаній, якіх апытаў Work Service мелі праблемы з пошукам супрацоўнікаў. Той факт, што столькі моладзі не працуе ды не вучыцца, зьяўляецца дадатковай стратай для рынку, падкрэсьліў Ганцлер.

Мода на неактыўную моладзь прыйшла ў Польшчу з Заходняй Эўропы. Напрыклад, у Італіі кожны 3 маладзён не ўладкоўваецца на працу, у Грэцыі неактыўная моладзь – 23%, а ў Гішпаніі больш за 21%. Крыху лепшая сытуацыя ў Даніі, Швэцыі ды Нідэрляндах. Аднак усяго ў ЭЗ наліваецца больш за 5 мільёнаў маладых людзей, якія не вучацца і не працуюць.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт