Logo Polskiego Radia
Print

Палякі вагаюцца, каго абраць прэзыдэнтам

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 01.10.2017 13:54
Найбольш папулярнасьцю карыстаюцца два кандыдаты: Дональд Туск ды Анджэй Дуда.
Donald TuskDonald TuskBild: Unia Europejska

Сацыёлягі задалі пытаньне, каго палякі бачаць наступным прэзыдэнтам. Найбольш папулярнасьцю карыстаюцца два кандыдаты: Дональд Туск ды Анджэй Дуда.

Калі б ў другім туры наступных прэзыдэнцкіх выбараў былі цяперашні прэзыдэнт Анджэй Дуда і былы прэмʼер Дональд Туск, вынік быў бы на карысьць цяперашняга кіраўніка Эўрапейскай рады, але зь мінімальнай розьніцай.

Такі вынік другой часткі апытаньня грамадзкай думкі апублікаваў навукова-дасьледчы інстытут Pollster. У першай часца палякі выказаліся адносна таго, хто зьяўляецца лепшым кандыдатам на пасаду прэзыдэнта ад партыі «Права й справядлівасьць» (ПіС). Анджэй Дуда апярэдзіў усіх патэнцыйных канкурэнтаў. За яго кандыдатуру выказаліся дзьве траціны рэспандэнтаў. Найбліжэйшы сапернік Матэвуш Маравецкі атрымаў 16% падтрымкі, усе астатнія мелі менш за 10%.

Цяпер Pollster спытаў: «За каго вы галасавалі б у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў, калі б там былі Анджэй Дуда й Дональд Туск?» Пакуль перамагае кіраўнік Эўрапейскай рады. Жаданьне галасаваць за яго выказала 53% рэспандэнтаў, у той час як за Дуда – 47%.

Аднак удзел Туска ў прэзыдэнцкіх выбарах на дадзены момант ёсьць чыстай спэкуляцыя. Згаданы палітык пакуль так і не заявіў пра сваю гатоўнасьці прыняць удзел у выбарах. Прэзыдэнцкія выбары ў Польшчы адбудуцца вясной 2020 года.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт