Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы завяршыліся манэўры Dragon-17

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 01.10.2017 17:01
Міністэрства абароны пазытыўна ацаніла вучэньні ды стан польскай арміі.
Foto: PAP/Bartłomiej Zborowski

На мінулым тыдні ў Польшчы прайшлі найбуйнейшыя вучэньні ў гэтым годзе. У манэўрах Dragon-17 узялі ўдзел 17 тысяч жаўнераў ды 3,5 тысячы адзінак ваеннай тэхнікі й ўзбраеньня з Польшчы ды 11 іншых краін: ЗША, Летувы, Латвіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Славаччыны, Італіі, Баўгарыі, Румыніі й Грузіі ды Украіны.

Міністар абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч падвёў вынікі манэўрам і даў ім станоўчую ацэнку. Гэта былі вельмі добрыя вучэньні, вельмі эфэктыўна рэалізаваныя, – сказаў Мацярэвіч.

Міністар абароны падкрэсьліў, што вучэньні Dragon-17 зьяўляюцца адпраўной кропкай для заплянаваных на будучы год камандна-штабных манэўраў Зіма-18.

Манэўры Зіма-18 будуць мець кібэрнэтычны характар, падчас якіх будзе мадэлявацца рэальны ход падзей, праводзіцца праверка зброі ды тактычнага разьмяшчэньня войскаў, неабходнага, каб спыніць расейскую агрэсію.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт