Logo Polskiego Radia
Print

Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі пакажа спэктаклі ў Беластоку

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.10.2017 11:30
  • Напрамак Усход.mp3
З 5 да 8 кастрычніка пройдзе фэстываль «Напрамак Усход».

З 5 да 8 кастрычніка пройдзе фэстываль «Напрамак Усход». Падзея ўпершыню ладзіцца ў Беластоку. Фэстываль зьяўляецца працягам супрацы з важнымі сцэнамі ўсходніх суседзяў Польшчы. На першым фэстывалі «Напрамак Усход» загосьцяць Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі з Менску і Драматычны тэатар імя Тараса Шаўчэнкі ў Харкаве.
Імпрэза будзе праходзіць у Драматычным тэатры імя Аляксандра Вянгеркі ў Беластоку.
Беларускі тэатар на фэстываль прывёз два спэктаклі. 7 кастрычніка а 19 гадзіне пройдзе спэктакль «Дзёньнік паэта» па п’есе Сяргея Кавалёва рэжысэра Віталя Баркоўскага. Пасьля спэктакля пройдзе бэнэфіс Сяргея Кавалёва, арганізаваны сумесна з Фондам Тэатар Чрэва. 8 кастрычніка, таксама а 19 гадзіне пройдзе спэктакль «Беларусь. Дыдактыка» рэжысэра Аляксандра Марчанкі. Потым пройдзе сустрэча з акторамі і рэжысэрам.
Драматычны тэатар імя Тараса Шаўчэнкі ў Харкаве выступіць таксама са спэктаклем «Картатэка» па драме Тадэвуша Ружэвіча.
Квіткі на ўсе спэктаклі каштуюць сымбалічныя 10 злотых.

Падзея ўпершыню ладзіцца ў Беластоку. Фэстываль зьяўляецца працягам супрацы з важнымі сцэнамі ўсходніх суседзяў Польшчы. На першым фэстывалі «Напрамак Усход» загосьцяць Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі з Менску і Драматычны тэатар імя Тараса Шаўчэнкі ў Харкаве.

Імпрэза будзе праходзіць у Драматычным тэатры імя Аляксандра Вянгеркі ў Беластоку.

Беларускі тэатар на фэстываль прывёз два спэктаклі. 7 кастрычніка а 19 гадзіне пройдзе спэктакль «Дзёньнік паэта» па п’есе Сяргея Кавалёва рэжысэра Віталя Баркоўскага. Пасьля спэктакля пройдзе бэнэфіс Сяргея Кавалёва, арганізаваны сумесна з Фондам Тэатар Чрэва. 8 кастрычніка, таксама а 19 гадзіне пройдзе спэктакль «Беларусь. Дыдактыка» рэжысэра Аляксандра Марчанкі. Потым пройдзе сустрэча з акторамі і рэжысэрам.

Драматычны тэатар імя Тараса Шаўчэнкі ў Харкаве выступіць таксама са спэктаклем «Картатэка» па драме Тадэвуша Ружэвіча.

Квіткі на ўсе спэктаклі каштуюць сымбалічныя 10 злотых.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт