Logo Polskiego Radia
Print

Вялікая група ўкраінцаў абвінавачана ў нелегальным вырабе цыгарэт

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 04.10.2017 12:27
Пракуратура выставіла абвінавачаньне 53 грамадзянам Украіны, якія ўдзельнічалі ў нелегальным вытворчасьці тытунёвых вырабаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Акруговая пракуратура Варшавы накіравала абвінаваўчыя акты ў дачыненьні да 53 грамадзян Украіны. Гаворка ідзе аб нелегальнай вытворчасьці тытунёвых вырабаў.

Паводле сьледзтва, зь верасьня 2015 году па студзень 2016 году абвінавачаныя вырабілі каля 52 млн цыгарэт, а таксама больш за 2 тыс. кг тытуню. Агульны кошт вырабаў складае каля 1 млн эўра (4,7 млн злотых).

Прэс-сакратар акруговай пракуратуры Варшавы Лукаш Лапчыньскі распавёў, што абвінавачаныя вялі злачынную дзейнасьць у некалькіх мясцовасьцях пад Варшавай. У Ксёнжэніцах быў склад і спэцыяльная машына для вырабу цыгарэт. У Мілянуўку й Мендзыбораве гэтыя цыгарэты пакавалі ў пачкі па 20 штук, а ў Бенеўцы знаходзіўся склад, у якім захоўваўся выраблены тавар.

Лукаш Лапчыньскі падкрэсьліў, што раней да пазбаўленьня волі й штрафу былі прысуджаныя двое грамадзян Украіны, якія кіравалі нелегальным вырабам цыгарэт.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт