Logo Polskiego Radia
Print

Жанчыны, якія будучы цяжарнай, захварэлі на рак маюць свой дзень

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 06.10.2017 16:16
На адным з варшаўскіх будынкаў паўстаў мурал, на якім цяжарная жанчына без валасоў.
Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain

6 кастрычніка адзначаецца дзень Жанчыны, якая будучы цяжарнай, захварэла на рак.

У сувязі з гэтым, на адным з варшаўскіх будынкаў паўстаў мурал, на якім цяжарная жанчына без валасоў, бо яна іх страціла ў выніку хіміятэрапіі.

Паводле ацэнак, у Польшчы гэтая праблема закранае каля 400 жанчын у год.

Адна зь іх Катажына расказала, пра тое, як яна амаль адначасова даведалася аб цяжарнасьці і аб пухліне. Лекары былі бездапаможнымі, ніхто ня ведаў, што рабіць далей. Жанчына прайшла курс хіміятэрапіі і нарадзіла здаровае дзіця.

Мэдыкі з Цэнтра анкалягічных захворваньняў у Варшаве падкрэсьліваюць, што цяжарныя добра пераносяць хіміятэрапію, значна лепш чым пазьней. «Толькі валасы выпадаюць аднолькава", – дадае анколяг.

Фонд Rakʼnʼroll аказвае падтрымку цяжарным жанчынам, якія захварэлі на рак. Фонд накіроўвае іх ў мэдыцынскія цэнтры, якія маюць вопыт у лячэньні такіх пацыентак.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт