Logo Polskiego Radia
Print

Палякі ўспамінаюць сьвятога Папу Яна Паўла ІІ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.10.2017 12:36
У рамках XVII Папскага дня па ўсёй краіне праходзяць канфэрэнцыі, сэмінары й канцэрты.
PAP/Jacek Bednarczyk

Палякі ўспамінаюць сьвятога Папу Яна Паўла ІІ
У рамках XVII Папскага дня па ўсёй краіне праходзяць канфэрэнцыі, сэмінары й канцэрты.
Пад лёзунгам „Давайце ісьці наперад з надзеяй” у Польшчы адзначаюць XVII Папскі дзень. Сьвята арганізаванае Фондам „Справа новага тысячагодзьдзя” з мэтай разважаньня пра навучаньне й пантыфікат Папы рымскага Яна Паўла ІІ.
Папскі дзень адзначаецца з 2001 году ў нядзелю, якая папярэднічае гадавіне абраньня кардынала Караля Вайтылы на сьвяты пасад у Ватыкане. Нагадаем Папа-паляк быў абраны Папам рымскім 16 кастрычніка 1978 году.
Цэнтральныя ўрачыстасьці з нагоды Папскага дня праходзяць у Варшаве. Яны пачаліся апоўдні ў храме Боскага Провіду імшой, якую служыў кардынал Казімеж Ныч.
Пасьля набажэнства заплянаваны Гала-канцэрт. Мэдыйным патронам мерапрыемства зьяўляецца грамадзкае Польскае радыё.
У сувязі са сьвятам па ўсяе Польшчы арганізаваныя канфэрэнцыі, сэмінары й навуковыя сэсіі, прысьвечаныя асобе Яна Паўла ІІ, а таксама канцэрты, спэктаклі, выставы й прабегі.
Таксама па ўсёй краіне праводзіцца зборка грошай на стыпэндыі для таленавітых, маладых людзей са зьбяднелых сем’яў з малых гарадоў і вёсак.
Мерапрыемствы будуць працягвацца да 22 кастрычніка, калі Каталіцкі касьцёл успамінае сьвятога Яна Паўла ІІ.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт