Logo Polskiego Radia
Print

Зборная Польшчы па футболе згуляе на Чэмпіянаце сьвету ў Расеі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 09.10.2017 11:05
Апошні раз польская зборная па футболе прымала ўдзел у Чэмпіянаце сьвету 2006 года ў Нямеччыне.
PAP/Bartłomiej Zborowski

Зборная Польшчы па футболе згуляе на Чэмпіянаце сьвету ў Расеі
Польская зборная па футболе з лікам 4:2 перамагла каманду Чарнагорыі, забясьпечыўшы сабе ўдзел у Чэмпіянаце сьвету 2018, які пройдзе ў Расеі.
Палякі амаль усю гульню вялі з лікам 2:0, толькі ў канцы матчу Чарнагорыі ўдалося зраўняць лік. Аднак праз хвіліну Робэрт Левандоўскі зноў вывеў польскую зборную наперад. Затым яшчэ адзін мяч быў забіты гульцом Чарнагорыі ў свае вароты. Такім чынам, палякі перамаглі з лікам 4:2, забясьпечыўшы ўдзел у Чэмпіянаце сьвету, які адбудзецца ў Расеі.
Апошні раз польская зборная па футболе прымала ўдзел у Чэмпіянаце сьвету 2006 года ў Нямеччыне.
За гульнёй на трыбунах Нацыянальнага стадыёна ў Варшаве сачылі прадстаўнікі вышэйшых улад краіны, у тым ліку прэзыдэнт Анджэй Дуда. Пасьля матчу ён сустрэўся з гульцамі ў распранальні і павіншаваў іх з перамогай.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт