Logo Polskiego Radia
Print

Польскі экспарт ва Ўкраіну вярнуўся да дакрызыснага ўзроўню

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 09.10.2017 17:02
Поўнае вяртаньне на ўкраінскі рынак заняло польскаму экспарту амаль чатыры гады.
500 польскіх злотых500 польскіх злотыхNarodowy Bank Polski

Вартасьць польскага экспарту ў І паўгодзьдзі вырасла да 2,5 млн даляраў, на 41% у параўнаньні з мінулым годам. Вартасьць паднялася да ўзроўню перад ваенным канфліктам на Данбасе. Экспэрты падкрэсьліваюць, што ў першым паўгодзьдзі экспартэры мелі дачыненьне з сапраўдным бумам.
Поўнае вяртаньне на ўкраінскі рынак заняло польскаму экспарту амаль чатыры гады. У самы цяжкі 2014 год вартасьць продажу тавараў ва Ўкраіне ўпала ажно на 27,1%. Страты былі зафіксаваныя таксама ў чарговым, 2015годзе. Польскі экспарт пачаў расьці толькі ў 2016 годзе. Аднак толькі ў 2017 годзе быў заўважаны выразны рост, што ацэньваецца як аднаўленьне польскага экспарту на ўкраінскі рынак.
Хуткі рост вартасьці польскага экспарту можа быць вынікам некалькіх фактараў. Перад усім паспрыяла дамова аб свабодным гандлі паміж ЭЗ і Ўкраінай.

Вартасьць польскага экспарту ва Ўкраіну ў І паўгодзьдзі вырасла да 2,5 млн даляраў, на 41% у параўнаньні з мінулым годам. Вартасьць паднялася да ўзроўню перад ваенным канфліктам на Данбасе. Экспэрты падкрэсьліваюць, што ў першым паўгодзьдзі экспартэры мелі дачыненьне з сапраўдным бумам.

Поўнае вяртаньне на ўкраінскі рынак заняло польскаму экспарту амаль чатыры гады. У самы цяжкі 2014 год вартасьць продажу тавараў ва Ўкраіне ўпала ажно на 27,1%. Страты былі зафіксаваныя таксама ў чарговым, 2015годзе. Польскі экспарт пачаў расьці толькі ў 2016 годзе. Аднак толькі ў 2017 годзе быў заўважаны выразны рост, што ацэньваецца як аднаўленьне польскага экспарту на ўкраінскі рынак.

Хуткі рост вартасьці польскага экспарту можа быць вынікам некалькіх фактараў. Перад усім паспрыяла дамова аб свабодным гандлі паміж ЭЗ і Ўкраінай.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт