Logo Polskiego Radia
Print

Маладыя лекары прыпынілі галадоўку ў Варшаве

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.10.2017 12:11
Сёньня пратэстоўцы сустракаюцца з кіраўнічкай польскага ўраду Бэатай Шыдла.
PAP/Tomasz Gzell

Маладыя лекары прыпынілі галадоўку ў Варшаве
Сёньня пратэстоўцы сустракаюцца з кіраўнічкай польскага ўраду Бэатай Шыдла.
Сёньня раніцай маладыя лекары, якія ўжо больш за тыдзень пратэстуюць у адным з варшаўскіх шпіталяў, прыпынілі галадоўку. Учора на перамовы пратэстоўцаў запрасіла прэм'ер Бэата Шыдла. Адной з умоваў кіраўнічкі ўраду было спыненьне галадоўкі.
З 2 кастрычніка ў дзіцячай бальніцы Мэдыцынскага ўнівэрсытэта ў Варшаве каля 20 лекараў-рэзыдэнтаў, то бок мэдыкаў, якія здабываюць спэцыялізацыю па адной з галінаў мэдыцыны, праводзіць галадоўку.
Яны патрабуюць росту выдаткаў на ахову здароўя, ліквідацыі чэргаў пацыентаў і павышэньня заработнай платы.
Да гэтай пары перамовы, якія яны правялі з прадстаўнікамі Міністэрства аховы здароўя не давялі да кампрамісу. Учора прадстаўнікі пратэстуючых запатрабавалі сустрэчы з кіраўнічкай польскага ўраду.
аз

Сёньня раніцай маладыя лекары, якія ўжо больш за тыдзень пратэстуюць у адным з варшаўскіх шпіталяў, прыпынілі галадоўку. Учора на перамовы пратэстоўцаў запрасіла прэм'ер Бэата Шыдла. Адной з умоваў кіраўнічкі ўраду было спыненьне галадоўкі.

З 2 кастрычніка ў дзіцячай клініцы Варшаўскага мэдыцынскага ўнівэрсытэту каля 20 лекараў-рэзыдэнтаў трымае галадоўку.

Яны патрабуюць росту выдаткаў на ахову здароўя, ліквідацыі чэргаў пацыентаў і павышэньня заработнай платы.

Да гэтай пары перамовы з прадстаўнікамі Міністэрства аховы здароўя не прывялі да кампрамісу. Учора прадстаўнікі пратэстуючых запатрабавалі сустрэчы з прэм'ер-міністрам ураду Польшчы.

Як паведамлялася, лекар-рэзыдэнт – гэта малады ўрач пасьля завяршэньня мэдыцынскага ўнівэрсытэту, які робіць спэцыялізацыю ва ўстанове аховы здароўя. Лекарская рэзыдэнтура па асобных спэцыяльнасьцях працягваецца нават шэсьць гадоў. Цягам гэтага часу лекары-рэзыдэнты зарабляюць вельмі малыя грошы – практычна мінімальную зарплату ў краіне. Адна з прычын актуальнага пратэсту – менавіта патрабаваньне павышэньня зарплат.

Міністэрства аховы здароўя запрапанавала павелічэньне заробкаў, але яго ўзровень не задавальняе маладых лекараў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт