Logo Polskiego Radia
Print

Міністар разьвіцьця Польшчы размаўляе з амэрыканскім бізнэсам

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 13.10.2017 17:31
Матэвуш Маравецкі спадзяецца, што яму ўдасца пераканаць вялікія амэрыканскія фірмы інвэставаць у Польшчы.
PAP/Paweł Supernak

Віцэ-прэм’ер і міністар эканамічнага разьвіцьця Польшчы Матэвуш Маравецкі адправіўся з візытам у Злучаныя Штаты. Галоўная мэта паездкі – перамовы з амэрыканскай адміністрацыяй і бізнэсам. У ЗША Матэвуш Маравецкі прабудзе да суботы. Ён наведае Чыкага, Вашынгтон і Нью-Ёрк.

Міністар эканамічнага разьвіцьця спадзяецца, што яму ўдасца пераканаць вялікія амэрыканскія фірмы інвэставаць у Польшчы. Інвэстыцыі абмяркоўваліся й падчас сустрэчы міністра з польскай дыяспарай у Чыкага. На сустрэчы абмяркоўвалі таксама іншую набалелую праблему – пытаньне адмены амэрыканскіх візаў для польскіх грамадзянаў.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт