Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы адзначаюць Сусьветны дзень прадуктаў харчаваньня

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.10.2017 12:11
У мінулым годзе ў краіне ў сьметніцу трапіла каля 2 млн тон прадуктаў.
photo: pixabay.com/CC0

Кожная трэцяя асоба прызнаецца, што марнуе ежу. У мінулым годзе прадукты харчаваньня выкінула кожная чацьвёртая асоба, у выніку ў сьметніцу трапіла каля 2 млн тон прадуктаў. Паводле Фэдэрацыі польскіх банкаў харчаваньня, такой колькасьцю прадуктаў можна накарміць усіх асоб, якія ў Польшчы знаходзяцца на мяжы беднасьці.
Сёньня Сусьветны дзень прадуктаў харчаваньня. У Польшчы – гэта 30 падзей, якія рэалізуюць 16 Банкаў харчаваньня.
«Школьнікі ўдзельнічаць у розных маршах і заахвочваць іншых не марнаваць ежу», – расказвае старшыня Фэдэрацыі польскіх банкаў харчаваньня Марэк Бароўскі. Зладжаныя розныя адукацыйныя заняткі для дзяцей, кулінарныя варштаты, сямейныя гульні і паказы мод.
Сусьветны дзень прадуктаў харчаваньня быў заснаваны ААН у 1979 годзе. Яго мэта – зьвярнуць увагу на харчовыя праблемы, у прыватнасьці на голад, недаяданьне ці галечу. Паводле зьвестак Польскай гуманітарнай акцыі, штодзённа ў сьвеце ад голаду памірае каля 26 тысяч чалавек.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт