Logo Polskiego Radia
Print

Катавіцэ: дзякуючы Google ва ўнівэрсытэце адчыненая зона адпачынку

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.10.2017 15:59
Цяпер студэнты могуць адпачываць у камфартабэльных умовах, між іншым, на канапах з разеткамі і USB-партамі.
photo: Uniwersytet Ekonomiczny w Katowicach

У Эканамічным унівэрсытэце ў Катавіцэ адчыненая сучасная зона адпачынку, між іншым, з канапамі з разеткамі і USB-партамі. Гэта ўзнагарода за перамогу ў Рэйтынгу ўнівэрсытэтаў рэвалюцыі Google.
Эканамічны ўнівэрсытэт перамог у праграме ў галіне інтэрнэт-маркетынгу ў 2016 годзе. Найбольшая колькасьць студэнтаў (больш за 200) менавіта гэтага ВНУ атрымала сэртыфікаты Google і IAB Europe.
Кіраўніцтва ўнівэрсытэту адзначыла, што стварэньне такіх зон адпачынку ўпісваецца ў стратэгію ВНУ. «У нас ёсьць падобныя месцы ў трох будынках, узьнікае чарговае. Мы хочам, каб ВНУ было як мага больш прыязным месцам для студэнтаў», – гаворыць рэктар Эканамічнага ўнівэрсытэту Робэрт Таманэк.
Галоўная ўзнагарода, якую атрымаў унівэрсытэт, гэта 25 тысяч злотых (амаль 7 тысяч даляраў). Інвэстыцыя была рэалізаваная падчас вакацый. Цяпер студэнты могуць адпачываць у камфартабэльных умовах.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт