Logo Polskiego Radia
Print

За першае паўгодзьдзе польскі экспарт склаў 562,5 млрд злотых

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.10.2017 13:11
Польшча мае станоўчае сальда ў гандлі як з ЗША, так і з краінамі Эўразьвязу.
pixabay.com/Public Domain CC0

За першае паўгодзьдзе польскі экспарт склаў 562,5 млрд злотых
Польшча мае станоўчае сальда ў гандлі як з ЗША, так і з краінамі Эўразьвязу.
Польскі экспарт са студзеня па жнівень бягучага году павялічыўся на 7,7% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году. У той жа пэрыяд імпарт вырас на 9,6%. Пра гэта сьведчаць апошнія дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня.
У актуальных цэнах экспарт склаў больш за 133 млрд 928 млн эўра (562,5 млрд злотых), а імпарт – больш за 132 млрд 857 млн эўра (амаль 558 млрд злотых).
Станоўчае сальда гандлёвага балянсу склала больш за 897 млн 619 тыс. эўра (3 млрд 770 млн злотых) і было ніжэйшым, чым у мінулым годзе. Тады яно складала больш за 2 млрд 976 млн эўра (амаль 12,5 млрд злотых).
Польшча мае станоўчае сальда ў гандлі як з ЗША, так і з краінамі Эўразьвязу. Адмоўнае сальда гандлёвага балянсу зафіксаванае ў адносінах з краінамі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы й краінамі, якія разьвіваюцца.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт