Logo Polskiego Radia
Print

Год Касьцюшкі: у Прэзыдэнцкім палацы адбудзецца канцэрт

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.10.2017 13:20
На канцэрце Тадэвуш Касьцюшка будзе паказаны як мастак і музыка.
Чэлядзь. Помнік Т. КасьцюшкуЧэлядзь. Помнік Т. КасьцюшкуPAP/Andrzej Grygiel

Сёньня ў Прэзыдэнцкім палацы адбудзецца ўрачысты канцэрт з нагоды Году Тадэвуша Касьцюшкі. У канцэрце прыме ўдзел прэзыдэнт Анджэй Дуда з жонкай Агатай Карнхаўзэр-Дудай. Канцэрт будзе трансьляваць Другая праграма Польскага радыё.
Дзякуючы ўрачыстаму канцэрту будзе набліжанае невядомае аблічча Тадэвуша Касьцюшкі. Сярод палякаў постаць кіраўніка Паўстаньня 1794 году ў асноўным успрымаецца як генэрал, вайсковы інжынэр, стратэг. У сваю чаргу амаль ніхто ня ведае пра яго творчую дзейнасьць.
Тадэвуш Касьцюшка меў цікавы досьвед у выяўленчым мастацтве і музыцы. І пра гэта будуць гаварыць падчас канцэрту ў Прэзыдэнцкім палацы. Будуць выкананыя два фартэпіянныя творы Касьцюшкі: 2 палянэзы і вальс. Таксама прагучаць творы Караля Курпіньскага, Ігнацы Фэлікса Дабжыньскага і Фрэдырыка Шапэна.
2017 год вызначаны Сэймам і Сэнатам Годам Тадэвуша Касьцюшкі. 15 кастрычніка мінула 200 гадоў з дня яго сьмерці.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт