Logo Polskiego Radia
Print

Пяць польска-беларускіх праектаў атрымаюць фінансаваньне з Польшчы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.10.2017 14:36
17 міжнародных праектаў атрымаюць фінансаваньне з сродкаў Праграмы Польшча-Беларусь-Украіна.
photo: Ministerstwo rozwoju

17 міжнародных праектаў, якія тычацца агульнай культурнай і прыроднай спадчыны, атрымаюць фінансаваньне з сродкаў Праграмы Польшча-Беларусь-Украіна. Такое рашэньне было прынятае на паседжаньні трохбаковага камітэту ўчора ў Менску. Узначальваў сустрэчу намесьнік міністра па разьвіцьці Адам Гамрышчак.

Шчасьлівая сямнаццатка агулам атрымае 33,2 млн эўра падтрымкі. Гэтыя праекты былі выбраныя сярод 146 запрапанаваных.

Былі абраныя 5 польска-беларускіх праектаў, 10 польска-ўкраінскіх і два трохбаковыя праекты. Яны тычацца папулярызацыі лякальнай культуры і гісторыі, а таксама папулярызацыі і аховы прыроднай спадчыны.

Польскае Міністэрства разьвіцьця інфармуе, што чарговыя праекты будуць выбраныя ў сьнежні. На гэты раз у галіне «даступнасьць і межы».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт