Logo Polskiego Radia
Print

Польскі ўрад павялічыць выдаткі на ахову здароўя

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.10.2017 15:08
Да 2025 году выдаткі на ахову здароўя ў Польшчы павінны вырасьці да 6% ВУП.
PAP/Paweł Supernak

Да 2025 году выдаткі на ахову здароўя ў Польшчы вырастуць да 6% ВУП. „Пастаянны камітэт Рады міністраў прыняў праект закона па гэтаму пытаньню”, - паведаміў міністар Генрык Кавальчык (Henryk Kowalczyk). Рост выдаткаў на службу ахову здароўя ў краіне павінен адбывацца паступова, пачынаючы з будучага году.

Міністар аховы здароўя Канстанты Радзівіл (Konstatnt Radziwiłł) падкрэсьліў, што да гэтага часу ані адзін польскі ўрад ня прымаў рашэньня аб павышэньні выдаткаў на ахвову здароўя падчас добрай эканамічнай кан’юнктуры. „І таму гэта гістарычны дзень для службы ахвовы здароўя”, - падкрэсьліў міністар.

Ён паведаміў таксама, што Нацыянальны фонд здароўя атрымае хутчэй за ўсё каля 1,5 мільярда злотых на паслугі, ліміт якіх быў перавышаны. Гэта стане магчымым дзякуючы ўнясеньню папраўкі ў сёлетні бюджэтны закон. Паводле міністра Радзівіла, гэткі крок павінен палепшыць сытуацыю шпіталяў.

У цяпершанім бюджэце выдаткі на ахову здароўя ў Польшчы складаюць 4,7 % ВУП.

Маладыя лекары, якія ўжо 16 дзён працягваюць галадоўку, патрабуюць, між іншым, каб урад паступова павялічваў выдаткі на ахову здароўя да 6,8% ВУП у 2021 годзе.

аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт