Logo Polskiego Radia
Print

Дачка міністра ва ўрадзе Туска ў цэнтры скандалу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.10.2017 15:46
Справа тычыцца права на ўласнасьць дома ў варшаўскім раёне Ахота.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Дачка міністра ва ўрадзе Туска ў цэнтры скандалу
Справа тычыцца права на ўласнасьць дома ў варшаўскім раёне Ахота.
Адвакат Багуміла Гурнікоўска (Bogumiła Górnikowska), якая зьяўляецца дачкой былога міністра юстыцыі Збігнева Цьвёнкальскага (Zbigniew Ćwiąkalski), набыла права на ўласнасьць шматпавярховага дому ў Варшаве у якасьці юрыдычнага прадстаўніка Аляксандра Пякарскага (Aleksander Piekarski). Праблема ў тым, што гэты чалавек памёр за 50 гадоў да моманту правядзеньня трансакцыі. Нагадаем, Збігнеў Цьвёнкальскі быў міністрам ва ўрадзе Дональда Туска.
Справа тычыцца мураванага дому на вуліцы Ётэйкі 13 (Joteyki 13) у варшаўскім раёне Ахота. Да вайны дом у палове належаў народжанаму ў 1889 годзе Аляксандру Пякарскаму.
Атрымаць права на будынак, забраны камуністычнымі ўладамі, стараліся два адвакаты. Адным зь іх была менавіта дачка міністра Цьвёнкальскага. Ейным абавязкам было пацьвердзіць, ці спадар Пякарскі яшчэ жыве. Дарэчы, калі б мужчына жыў, то ў момант выдачы рашэньня, то бок у 2008 годзе, яму было б 118 гадоў.
Толькі празь некалькі гадоў жыхары будынку правялі ўласнае сьледзтва і ў яго выніку ўстанавілі, што Пякарскі памёр у 1958 годзе.
Дачка былога міністра тлумачыць, што яна была проста юрыдычным прадстаўніком, а калі пазьней знайшліся спадкаемцы, то ўжо ніякага дачыненьня да справы ня мела, паведамляе сайт fakt24.pl.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт