Logo Polskiego Radia
Print

Нападнік з нажом у Сталёвай Волі мае псыхічныя растройствы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.10.2017 15:06
У суботу раніцай у шпіталях знаходзілася сем чалавек, параненых нажом у гандлёвым цэнтры.
PAP/Darek Delmanowicz

У суботу раніцай у шпіталях знаходзілася сямёра чалавек, параненых нажом у гандлёвым цэнтры ў Сталёвай Волі. Стан дваіх зьяўляецца надалей крытычным – паінфармавала прэс-сакратар падкарпацкага ваяводы Малгажата Ваксмундзка-Шарэк.
Стан астатніх пецярых ахвяр – цяжкі. Усяго ў здарэньні пацярпела дзесяць чалавек, адна асоба загінула. Нападнікам быў 27-гадовы жыхар Сталёвай Волі. У пятніцу каля 15 гадзіны ён ваеннымі штыкамі напаў на кліентаў гандлёвага цэнтру.
Пракурор Адам Церпятка расказаў, што штыкі – гэта зброя, якая выкарыстоўваецца для забойства. Пракурор таксама паінфармаваў, што Конрад К. караўся за фінансавыя злачынствы. У той час ён праходзіў абсьледаваньні, падчас якіх былі сьцьверджаныя псыхічныя растройствы. Цяпер будзе праведзеная новая псыхіятрычная дыягностыка.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт