Logo Polskiego Radia
Print

У Парыжы праходзяць сустрэчы з актывістамі „Салідарнасьці”

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.10.2017 16:07
Мерапрыемства зладзіла пасольства Рэспубліка Польшча ў Францыі.
http://www.paryz.msz.gov.pl/pl/

У Парыжы, другі дзень працягваюцца сустрэчы з вэтэранамі прафсаюзу „Салідарнасьць” і актывістамі польскай дэмакратычнай апазыцыі 80-х гадоў. Падзеям у Гданьску і сучаснасьці Польшчы была прысьвечана канфэрэнцыя ў польскай амбасадзе ў Францыі.

З дакладам выступілі прадстаўнікі Інстытута нацыянальнай памяці, прафсаюзу Салідарнасьць і польскага тэлебачаньне TVP, якое стала суарганізатарам сустрэчы. Старшыня канфэрэнцыі, віцэ-прэзыдэнт Асацыяцыі «Годнасць» Анджэй Осіпаў (Osipów) на пытаньне, чаму сустрэча Салідарнасці праводзіцца ў Парыжы, паведаміў Польскаму радыё, што Францыя вельмі дапамагла польскай апазыцыі і падтрымлівала яе.

Урачыстасьці пачала сьвятая імша ў касьцёле Найсьвяцейшай Марыі Панны - недалёка ад плошчы Concorde ў Парыжы. Пасьля службы польскі хор у Францыі „Пяст”, якому ўжо 30 гадоў, прасьпяваў некалькі патрыятычных і рэлігійных песень.

Затым госьці змаглі азнаёміцца са сьлядамі польскай дыяспары і яе дзейнасьці на Сэне. Удзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі да помніка Адаму Міцкевічу, які разьмешчаны непадалёк маста Альма і да помніка ксяндза Ежы Папялушкі на прадмесьцях Парыжа.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт