Logo Polskiego Radia
Print

У лістападзе каралеўскія рэзыдэнцыі можна будзе наведаць бясплатна

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.10.2017 16:13
Каралеўскі замак у Варшаве прапануе лекцыі, тэмай якіх будзе штодзённае жыцьцё і сьвяточныя дні на каралеўскім двары.
Das Warschauer Königsschloss in seiner ganzen PrachtDas Warschauer Königsschloss in seiner ganzen PrachtFoto: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0.

Ужо шосты раз у лістападзе каралеўскія рэзыдэнцыі ў Варшаве можна будзе наведваць бясплатна. Усе жадаючыя могуць бясплатна паўдзельнічаць у лекцыях, варштатах, паказах, тэматычных шпацырах у Каралеўскім замку ў Варшаве, Музэі ў Каралеўскіх лазенках, Музэі ў Вілянаве, а таксама у Каралеўскім замку на Вавэлі. Ініцыятарам «бясплатнага лістапада» зьяўляецца Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны.

Каралеўскі замак у Варшаве прапануе вучням бясплатныя музэйныя лекцыі, тэмай якіх будзе штодзённае жыцьцё і сьвяточныя дні на каралеўскім двары.
Музэй у Вілянаве падрыхтуе 200 лекцый, варштатаў і шпацыраў, тэмы якіх будуць падбірацца індывідуальна для кожнай групы.

У лістападзе Музэй у Каралеўскіх лазенках падрыхтаваў вэрнісаж і наведваньне выставы, прысьвечанай прыдворнаму мастаку караля Станіслава Аўгуста Яну Багумілу Пляршову. Падрыхтаваныя таксама лекцыі, варштаты для сямей, супольныя сьпевы патрыятычных песень.

Каралеўскі замак на Вавэлі правядзе 100 бясплатных лекцый і музэйных варштатаў. Падчас сустрэч удзельнікі пазнаёмяцца, між іншым, з гісторыяй Вавэлю, а таксама са штодзённым жыцьцём, танцамі і музыкай на каралеўскім двары.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт