Logo Polskiego Radia
Print

Да 2025 году ўрад Польшчы абяцае павялічыць выдаткі на мэдыцыну да 6% ВУП

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.10.2017 17:03
Гэта будзе самы высокі ўзровень выдаткаў на ахову здароўя ў гісторыі краіны - міністар аховы здароўя Канстанты Радзівіл.
Міністар аховы здароўя Канстанты РадзівілМіністар аховы здароўя Канстанты РадзівілPAP/Bartłomiej Zborowski

Кабінэт міністраў Польшчы прыняў праект паправак у Закон аб мэдыцынскіх паслугах, якія гарантуюць павелічэньне фінансаваньня службы аховы здароўя да 2025 году да 6% ВУП.

Паводле словаў міністра аховы здароўя Польшчы Канстанты Радзівіла, «гэта будзе самы высокі ўзровень выдаткаў на ахову здароўя ў гісторыі краіны».

«Прынятыя палажэньні закону акрэсьліваюць толькі мінімальны ўзровень, ніжэй якога выдаткі не апусьцяцца, але гэта ня значыць, што яны ня могуць быць вышэйшымі. 2017 год – яркі таму прыклад. Незаплянаваныя ў пачатку года даходы дзяржбюджэту цяпер прызначаюцца на службу аховы здароўя», – адзначыў Радзівіл.

Згодна з прынятым праектам, у наступным годзе фінансаваньне службы аховы здароўя Польшчы павялічыцца да 4,67% ВУП, у 2019 – да 4,86%, у 2020 – да 5,03%. Мяркуецца, што да 2025 году гэты паказчык дасягне 6% ВУП.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт