Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда ўсклаў кветкі ля саркафагу Марыі й Леха Качыньскіх

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.11.2017 17:34
Кіраўніка польскай дзяржавы суправаджала дачка загінулай прэзыдэнцкай пары Марта Качыньская.
Анджэй Дуда й Марта Качыньская з дочкаміАнджэй Дуда й Марта Качыньская з дочкаміPAP/Jacek Bednarczyk

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда ўсклаў кветкі ля саркафагу Марыі й Леха Качыньскіх у замку Вавэль у Кракаве. Сёньня ў Польшчы адзначаецца Дзень усіх сьвятых.

Кіраўніка польскай дзяржавы суправаджала дачка загінулай прэзыдэнцкай пары Марта Качыньская.

Лех Качыньскія й яго жонка Марыя загінулі ў выніку авіякатастрофы пад Смаленскам 10 красавіка 2010 году. Агулам трагедыя паглынула жыцьці 96 чалавек.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт