Logo Polskiego Radia
Print

Украінец затрыманы на мяжы ў сувязі з забойствам у Гданьску

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.11.2017 12:01
Шмат сьведчыць пра тое, што гэта ён нанёс сьмяротны ўрад нажом свайму суайчыньніку.
PAP/Jan Dzban

Украінец затрыманы на мяжы ў сувязі з забойствам у Гданьску
Шмат сьведчыць пра тое, што гэта ён нанёс сьмяротны ўрад нажом свайму суайчыньніку.
Хутчэй за ўсё заўтра ў пракуратуры будзе дастаўлены пяты ўкраінец, арыштаваны ў сувязі з забойствам у Гданьску. Мужчына быў затрыманы ўчора ўвечары на КПП у Мэдыцы. Ён спрабаваў зьбегчы ва Ўкраіну.
Шмат сьведчыць пра тое, што гэта ён нанёс сьмяротны ўрад нажом свайму суайчыньніку. Паліцыя зьбірае доказы й дапытвае сьведкаў трагедыі.
Злачынства адбылося ў сераду ў Гданьску ў раёне Ліпцэ (Lipce). Да пешахода-украінца падбег мужчынаў і ўдарыў яго некалькі разоў нажом у жывот. Нягледзячы на паўгадзінную рэанімацыю паранены ўкраінец памёр.
Раней паліцыя затрымала чатырох яго суайчыньнікаў. Яны былі дапытаныя ў якасьці сьведкаў.
аз

Хутчэй за ўсё, заўтра ў пракуратуру будзе дастаўлены пяты ўкраінец, арыштаваны ў сувязі з забойствам у Гданьску. Мужчына быў затрыманы ўчора ўвечары на польска-ўкраінскай мяжы. Ён спрабаваў зьбегчы ва Ўкраіну. Улікі ўказваюць на тое, што гэта ён нанёс сьмяротны ўрад нажом свайму суайчыньніку.

Паліцыя зьбірае доказы й дапытвае сьведкаў трагедыі.

Злачынства адбылося ў сераду ў Гданьску ў раёне Ліпцэ (Lipce). Да пешахода-украінца падбег мужчына і ўдарыў яго некалькі разоў нажом у жывот. Нягледзячы на высілкі мэдыкаў, паранены памёр.

Раней паліцыя затрымала чатырох суайчыньнікаў падазраванага. Яны былі дапытаныя ў якасьці сьведкаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт