Logo Polskiego Radia
Print

В. Вашчыкоўскі знаходзіцца з візытам ва Ўкраіне

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 05.11.2017 13:43
Важнейшы пункт візыту – перамовы на тэму польска-украінскіх адносін.
PAP/Radek Pietruszka

Сёньня другі дзень афіцыйнага візыту польскага міністра замежных спраў Вітальда Вашчыкоўскага ва Ўкраіну. Дыплямат усклаў кветкі між іншым на могілках абаронцаў Львова, ля мэмарыялу Украінскай Галіцкай арміі ды ўкраінскіх жаўнераў, якія загінулі на Данбасе.

Важнейшы пункт візыту – сустрэча з прадстаўнікамі мясцовых уладаў, з якімі міністар Вашчыкоўскі правядзе перамовы на тэму польска-украінскіх адносін. Акрамя гэтага, дыплямат наведае колішнюю турму на вуліцы Ланцкога ў Львове і будаўнічую пляцоўку Польскага дому. Заплянаванае наведваньне мясцовых касьцёлаў.

ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт