Logo Polskiego Radia
Print

PGNiG хоча запусьціць інавацыйную крыніцу газу

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.11.2017 15:08
  • 7.11.17_пульс эканомікі.mp3
Польшча можа атрымаць дадатковы 1 млрд кубамэтраў газу ў год.
pixabay.com/Public Domain CC0

Новай крыніцай зьяўляюцца вугальныя шахты. PGNiG пачаў ажыцьцяўляць праект у г. Гілёвіцэ ў Сілезіі (Gilowice). Нафтагазавая кампанія заявіла, што плянуе іншыя бурэньні гэтага тыпу.

- У будучыні, мэтан з вугалю можа быць важным элемэнтам энэргетычнай бясьпекі Польшчы на аснове ўласнай эксплёатацыі вуглевадародных рэсурсаў. Выдаленьне мэтану з шахт таксама істотна павысіць бясьпеку шахцёраў. Гэта прывядзе таксама да скарачэньня выкідаў мэтану, які зьяўляецца агрэсіўным выкідам парніковых газаў у атмасфэру, - падкрэсьліў старшыня PGNiG Пётр Возьняк.

Паводле Польскага геалягічнага інстытута, запасы мэтану ў вугальных радовішчаў у Сілескім вугальным басэйне складаюць каля 170 млрд куб. Спэцыялісты падкрэсьліваюць, што гэта вельмі вялікі, да гэтага часу практычна нявыкарыстаны, патэнцыял. Ён нават большы, чым польскія разьведаныя запасы прыроднага газу.

Навукова-дасьледчы праект уключае ў сябе запампоўваньне ў сьвідравіну раствору, які рыхліць пласты вугалю і навакольныя скалы, такім чынам выпускаючы мэтан. Гэта першая такая спроба, зробленая ў Польшчы для вугальных радовішчаў.

1 млрд м3 прыроднага газу з мэтануможа быць вялікім падмацаваньнем польскага энэргетычнага сэктара. Польшча штогод спажывае каля 16 млрд. куб. прыроднага газу. Чвэрць здабывае айчынная вытворчасьць, якая складае 4-4,5 млрд куб. у год. З пункту гледжаньня здабычы і радовішчаў прыроднага газу, у Польшчы асабліва важныя тры рэгіёны: Вялікапольшча, Карпацкія перадгор'і Пшэмысьль.

Эфірны выпуск перадачы "Пульс польскай эканомікі" ў далучаным файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт