Logo Polskiego Radia
Print

Урад адобрыў канцэпцыю будаўніцтва Цэнтральнага камунікацыйнага порту

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.11.2017 15:54
З вакзала Варшава-Заходня да ЦКП можна будзе дабрацца за 15 хвілін а з Лодзі – за 25 хвілін.
Здымак мае ілюстрацыйны характарЗдымак мае ілюстрацыйны характарjuliaorige/pixabay.com/CC0 Public Domain

Цяпер галоўная праблема - дзе ўзяць 35 млдр злотых і як хутка выкупіць зямныя участкі ад уладальнікаў.

На будаўніцтва Цэнтральнага камунікацыйнага порту (ЦКП) ўлады прызначаюць 10 гадоў. Інвэстыцыя заплянаваная паміж гарадамі Лодзь і Варшава (40 кілямэтраў на захад ад сталіцы). Мэтава ЦКП будзе буйным перасадачным цэнтрам і павінен абслугоўваць 100 млн пасажыраў у год. Новы авіяпорт збудуюць у Станіслававе (45 кілямэтраў ад Варшавы). ЦКП уключае ў сябе таксама разбудову чыгуначных і дарожных шляхоў.

Плянаваны кошт будаўніцтва новага аэрапорта – 20 млрд злотых, 9 млрд – чыгуначная інфраструктура.

З вакзала Варшава-Заходня да ЦКП можна будзе дабрацца за 15 хвілін, а з Лодзі – за 25 хвілін. Спачатку неабходна выкупіць ад грамадзян зямельныя ўчасткі пад будаўніцтва порту.

Упаўнаважаны ўраду па справах ЦКП Мікалай Вільд паведаміў, што ідзе падрыхтоўка да перамоваў з уладальнікамі ўчасткаў.

М.Вільд: Мы будзем імкнуцца як мага лепш абараніць інтарэс мясцовых жыхароў і інтарэс Рэспублікі Польшча. Будзем імкнуцца, каб усе перашкоды, зьвязаныя з будаўніцтвам порту «Салідарнасьць», дзяржава кампэнсавала насельніцтву гэтай тэрыторыі.

Мікалай Вільд заявіў, што першы самалёт з новага аэрапорта «Салідарнасьць» падымецца ў палове 2027 году.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт