Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт павысіў узровень самых нізкіх пэнсій

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.11.2017 14:01
1 сакавіка бягучага году самыя нізкія пэнсіі вырастуць да 1 тысячы злотых.

Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Прэзыдэнт павысіў узровень самых нізкіх пэнсій
1 сакавіка бягучага году самыя нізкія пэнсіі вырастуць да 1 тысячы злотых.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда падпісаў закон, які прадугледжвае павелічэньне пэнсій асобам, якія ня маюць неабходнага стажу працы.
Такім чынам з 1 сакавіка бягучага году самыя нізкія пэнсіі, якія атрымліваюць жанчыны пасьля адпрацоўкі 22 гадоў і мужчыны пасьля адпрацоўкі 25 гадоў, вырастуць да 1 тысячы злотых (амаль 236 эўра).
Новыя правілы не прымяняюцца да інвалідаў, якія поўнасьцю няздольныя да працы. Гэткія асобы пасьля дасягненьня пэнсійнага ўзросту аўтаматычна атрымліваюць права на пенсію, хоць ня маюць дастатковага стажу працы.
Паводле разьлікаў Міністэрства па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі, справа тычыцца каля 105 тысяч палякаў.
Падпісаны прэзыдэнтам закон прадугледжвае таксама, што асобы, якія дасягнулі пэнсійнага ўзросту або атрымліваюць пэнсію ня будуць мець права на атрыманьне пэнсіі па поўнай непрацаздольнасьці.
аз

Прэзыдэнт Анджэй Дуда падпісаў закон, які прадугледжвае павелічэньне пэнсій грамадзянам, якія ня маюць неабходнага стажу працы.

Такім чынам з 1 сакавіка бягучага году самыя нізкія пэнсіі, якія атрымліваюць жанчыны пасьля адпрацоўкі 22 гадоў і мужчыны пасьля адпрацоўкі 25 гадоў, вырастуць да 1 тысячы злотых (амаль 236 эўра).

Новыя правілы не прымяняюцца да інвалідаў, якія поўнасьцю няздольныя да працы. Такія людзі пасьля дасягненьня пэнсійнага ўзросту аўтаматычна атрымліваюць права на пэнсію, хоць ня маюць дастатковага стажу працы.

Паводле разьлікаў Міністэрства па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі, павышэньні ахопяць каля 105 тысяч палякаў.

Падпісаны прэзыдэнтам закон прадугледжвае таксама, што грамадзяне, якія дасягнулі пэнсійнага ўзросту або атрымліваюць пэнсію, ня будуць мець права на атрыманьне пэнсіі па поўнай непрацаздольнасьці.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт