Logo Polskiego Radia
Print

Суд Гданьску выпусьціў беларуса Сьцяпана Сьвідзерскага з арышту

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.11.2017 15:06
Суд вырашыў, што няма дастатковых доказаў тэзы пракурора, што беларус мог спрабаваць зьдзейсьніць забойства.
фота: прынскрын з відэа на сайце gdansk.naszemiasto.pl

Беларус Сьцяпан Сьвідзерскі, жыхар Гданьска, які быў затрыманы за стральбу ў адным з офісных будынкаў, выйшаў на волю. У раённым судзе Гданьску закончылася паседжаньне, на якім разглядалася магчымае ўзяцьце пад варту 30-гадовага беларуса, які нібыта выстраліў са зброі ў адным з офісных будынкаў гораду. Падазраваны выйшаў на свабоду. Суд не прымяніў у дачыненьні да яго ніякіх дадатковых мераў.
«Раённы суд у Гданьску не задаволіў просьбу пракурора аб прымяненьні часовага арышту ў дачыненьні да падазраванага», – сказаў судзьдзя Тамаш Адамскі. Ён патлумачыў, што, паводле суду, для гэтага няма прычын, то бок высокага праўдападабенства зьдзяйсьненьня гэтага злачынства. Суд вырашыў, што няма дастатковых доказаў тэзы пракурора, што беларус мог спрабаваць зьдзейсьніць забойства.
Цягам сямі дзён пракурор можа падаць апэляцыю. Падрабязнасьці справы не агучваюцца.
30-гадовы Сьцяпан Сьвідзерскі не прызнаўся да віны. Пасьля выхаду з судовай залі ён зрабіў кароткую заяву для СМІ, у якой сказаў толькі тое, што ня вінаваты ў страляніне, якая адбылася ў аўторак.

gdansk.naszemiasto.pl/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт