Logo Polskiego Radia
Print

„Wall Street Journal” апраўдваецца па несапраўднай інфармацыі пра Польшчу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.11.2017 15:50
Іншыя замежныя СМІ, якія спасылаліся на артыкул у „WSJ”, сваіх паведамленьняў ня выправілі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: stevepb/pixabay.com/CC0 Public Domain

„Wall Street Journal” апраўдваецца па несапраўднай інфармацыі пра Польшчу
Іншыя замежныя СМІ, якія спасылаліся на артыкул у „WSJ”, сваіх паведамленьняў ня выправілі.
Штодзёнка „Wall Street Journal” апублікавала выпраўленьне й тлумачэньне адносна спосабу асьвятленьня Шэсьця Незалежнасьці, якое прайшло ў Варшаве 11 лістапада, то бок у Сьвята Незалежнасьці Польшчы. Верагодна, гэта эфэкт умяшальніцтва польскіх журналістаў і інтэрнэт-карыстальнікаў, паведамляе старонка dziennik.pl.
Амэрыканскае выданьне прызнае, што памылкова было напісана, быццам бы на мосьце ў Варшаве вісеў плякат з надпісам „Давайце маліцца за ісламскі Галакост”. Газэта тлумачыла, што гэты надпіс зьявіўся на эстакадзе ў Познані, аднак ужо не дадае, што гэта было два гады таму, і СМІ пра гэта таксама паведамлялі.
Таксама „Wall Street Journal” тлумачыць справу лёзунгу Шэсьця Незалежнасьці: „Мы хочам Бога!”. У артыкуле адзначана, што гэткія словы выкарыстаў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падчас свайго выступленьня ў Варшаве ў ліпені бягучага году. Цяпер газэта прызнае, што не паясьніла, што амэрыканскі прэзыдэнт працытаваў песьню, якой палякі віталі Папу Яна Паўла ІІ падчас яго першага паломніцтва ў Польшчу ў 1979 годзе.
Сайт dziennik.pl дадае, што іншыя замежныя СМІ, якія спасылаліся на артыкул у амэрыканскай газэце, пакуль сваіх паведамленьняў ня выправілі.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт