Logo Polskiego Radia
Print

Затрыманы вінаваты ў сьмерці паляка

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 19.11.2017 17:47
Міністэрства абароны Польшчы паведаміла пра арышт аднаго зь лідараў Аль-Каіды.
Foto: ABED AL HASHLAMOUN/PAP/EPA

Афганскія спэцпадразьдзяленьні ды польская ваенная контрвыведка затрымалі Ібрагіма Панджабі, аднаго зь лідараў Аль-Каіды, які быў замешаны ў справу выкраданьня й забойства польскага інжынэра Пётра Станьчака. Разам з ім схапілі адказнага за атакі й напады Абдулу Манана.

Міністэрства абароны Польшчы паведаміла, што затрыманьне адбылося дзякуючы таму, што афіцэры Польскай вайсковай контрвыведкі, якія служылі на місіі ў Афганістане, здабылі інфармацыю пра месца знаходжаньня тэрарыстаў.

Паводле дадзеных Міністэрства абароны, спэцслужбы таксама ліквідавалі склад небясьпечных выбуховых рэчываў.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт