Logo Polskiego Radia
Print

Польскія авіялініі LOT павялічаць частату рэйсаў у Лос-Анджэлес і Токіё

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.11.2017 12:42
Новыя трасы хутка аказаліся посьпехам, а попыт на новыя прамыя рэйсы з Варшавы стала расьце.
pixabay.com/CC0

Gazeta Polska
Польскія авіялініі LOT з красавіка будучага году павялічаць частату рэйсаў з Варшавы ў Лос-Анджэлес і Токіё. Гэта чарговы крок, які сьведчыць аб тым, што польская нацыянальная авіякампанія пасьля гадоў крызысу адраджаецца і мае шанец апынуцца сярод эўрапейскіх лідараў.
Цяпер у Лос-Анджэлес і Токіё самалёты кампаніі LOT лётаюць чатыры разы ў тыдзень. З красавіка ў амэрыканскі горад іх будзе шэсьць у тыдзень, а сталіцу Японіі – пяць. У Лос-Анджэлес самалёты польскай авіякампаніі пачалі лётаць два гады таму, а ў Токіё толькі сем месяцаў назад.
«Новыя трасы хутка аказаліся посьпехам, а попыт на новыя прамыя рэйсы з Варшавы стала расьце. Аналітыкі кампаніі сьцьвярджаюць, што рэйсы ў Лос-Анджэлес і Токіё маюць усё шанцы, каб разьвівацца яшчэ лепш», – гаворыць газэце дырэктар камунікацыі кампаніі LOT Адрыян Кубіцкі.
У выпадку Лос-Анджэлеса за сем месяцаў паказьнікі запоўненасьці самалётаў на столькі высокія, што рэйс можна паставіць на роўні з самымі папулярнымі трансатлянтычнымі трасамі – у Нью-Ёрк, Чыкага і Таронта.

Gazeta Polska: Польскія авіялініі LOT з красавіка будучага году павялічаць частату рэйсаў з Варшавы ў Лос-Анджэлес і Токіё. Гэта чарговы крок, які сьведчыць аб тым, што польская нацыянальная авіякампанія пасьля гадоў крызысу адраджаецца і мае шанец апынуцца сярод эўрапейскіх лідараў.

Цяпер у Лос-Анджэлес і Токіё самалёты кампаніі LOT лётаюць чатыры разы ў тыдзень. З красавіка ў амэрыканскі горад іх будзе шэсьць у тыдзень, а сталіцу Японіі – пяць. У Лос-Анджэлес самалёты польскай авіякампаніі пачалі лётаць два гады таму, а ў Токіё толькі сем месяцаў назад.

«Новыя трасы хутка аказаліся посьпехам, а попыт на новыя прамыя рэйсы з Варшавы стала расьце. Аналітыкі кампаніі сьцьвярджаюць, што рэйсы ў Лос-Анджэлес і Токіё маюць усё шанцы, каб разьвівацца яшчэ лепш», – гаворыць газэце дырэктар камунікацыі кампаніі LOT Адрыян Кубіцкі.

У выпадку Лос-Анджэлеса за сем месяцаў паказьнікі запоўненасьці самалётаў на столькі высокія, што рэйс можна паставіць на роўні з самымі папулярнымі трансатлянтычнымі трасамі – у Нью-Ёрк, Чыкага і Таронта.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт